Інтэрв'ю з Алінай Блюміс

12.10.2019

Аўтар артыкула: Анастасія Рунец

Перакладчык: Юрый Хлапонiн

     9 кастрычніка ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адкрылася выстава нью-йоркскай мастачкі з Мінска Аліны Блюміс пад назвай "Classification Patterns: Christian, Muhammad, Lee".

     dadalog быў на адкрыцці і пагаварыў з мастачкай аб Беларусі і аб тым, хто такі сучасны мастак.

     A New York based artist Alina Bliumis presented her exhibition “Classification Patterns: Christian, Muhammad, Lee” in “Ў” Gallery of Contemporary Art on October 9.

     dadalog was lucky to be present at the opening and got Alina to share some insights about her motherland, as well as the image of a modern artist.

     Аліна Блюміс нарадзілася ў Мінску і вучылася ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка, а потым пераехала ў Нью-Йорк і паступіла ў BFA, School of Visual Arts і атрымала дыплом Advanced Course in Visual Arts in Fondazione Antonio Ratti у горадзе Комо (Італія). Выстаўляецца ў Еўропе і ЗША, яе працы знаходзяцца ў прыватных і публічных калекцыях па ўсім свеце.

     "Classification Patterns: Christian, Muhammad, Lee" - першая персанальная выстава Аліны Блюміс у Беларусі. У яе ўвайшлі працы з праектаў "Most of Us Are", "Amateur Watching at Passport Control", "My Soviet Childhood, He" і "My Soviet Childhood, She". Куратар выставы - Ірэна Папіяшвілі. Паглядзець экспазіцыю ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" можна да 31 кастрычніка. Адначасова з гэтым у мастачкі праходзіць выстава ў Galerie Anne de Villepoix у Парыжы. Больш інфармацыі аб Аліне Блюміс і яе праектах вы можаце знайсці на яе сайце.

Instagram Алiны - @alinabliumis

Насця: калі ў апошні раз вы былі ў Беларусі?

      Аліна: тры гады таму. За 26 гадоў гэта быў мой першы прыезд, і я правяла тут каля пяці дзён. Я ўвесь час чакала, калі будзе якая-небудзь выстава ці культурная падзея, з нагоды якой я б прыехала ў Беларусь, але нічога не адбывалася і я прыехала проста так, паглядзець на ўсё новымі вачыма. Гэта мой другі прыезд.

Н: што адчуваеце, вяртаючыся сюды?

     А: ўражанні добрыя, напэўна, калі такімі тэрмінамі наогул можна апісаць ўражанні. Як і ўсе астатнія краіны - добрыя людзі, цікава. А ў першы раз мне здалося, што горад вельмі пустынны, але нічога негатыўнага я сказаць не магу.

Н: куды перш за ўсё схадзілі ці збіраецеся схадзіць у Мінску?

      А: калі я прыехала першы раз, то сыходзіла ў сваю школу (заўв. Гімназія-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка), да бабулі з дзядулем, у месца, дзе я нарадзілася. Гэтым разам рабіць настальгічную экскурсію ўжо не трэба. Я прыехала на 10 дзён, спачатку мантаж і адкрыццё выставы, а потым мы з сябрамі пойдзем у Нацыянальны музей, у Музей Савіцкага, у Музей Азгура, паглядзець мазаіку ў горадзе і паехаць у Хатынь, Увогуле - у нас вялікія планы. Адна мая сяброўка хоча пайсці ў Музей ката, яшчэ наша агульная сяброўка робіць у Палацы мастацтва выставу, прысвечаную архітэктуры, туды мы таксама пойдзем.

Адкрыццё выставы ў Галерэі Ў

Н: Вы сочыце за развіццём мастацтва ў Беларусі і на постсавецкай прасторы?

     А: я чытаю навінавыя сайты і падпісаная на рассылку Андрэя Дурэйка. Ён кожны месяц дасылае анонсы таго, што рабілі беларускія мастакі, якія з'ехалі, і збірае іншую інфармацыю пра беларускае мастацтва. Так што не тое каб я сачу, але ведаю.

Н: Што рабіць беларускаму мастаку, калі ён хоча выйсці на міжнародны ўзровень?

      А: Давайце зададзім гэтае пытанне Ірэне, таму што яна куратар і зможа на яго адказаць.

 

      Ірэна: самае галоўнае - падрыхтаваць добрае партфоліо. Сачыць за міжнароднымі навінамі ў гэтай сферы, чытаць публікацыі. Глядзець, якія выставы праходзяць і ведаць, якія галерэі імі б зацікавіліся, таму што галерэі часта праводзяць open-call. І рабіць выставы тут, вядома. Неабавязкова ў галерэях і музеях, можна зрабіць аднадзённую выставу ці нешта такое, чым яны прыцягнуць увагу. Важна зацікавіць куратараў, яны дапамогуць мастакам паказаць свае працы ў розных месцах.

Н: Ваша выстава тычыцца паняцця "грамадзянін свету". Вы самі сябе адчуваеце грамадзянкай свету? І чаму?

     А: Думаю, так. У апошні час мы часта абмяркоўвалі, што я мастачка з Мінска і жыву ў Нью-Ёрку, аб нацыянальнай прыналежнасці. Уся выстава прысвечана дзяржаўнай сімволіцы. Я не хачу быць амерыканскай мастачкай, але і беларускай таксама не хачу. Мне падабаецца гэтая ніша паміж культурамі, падабаецца, што я не належу стоадсоткава ні да адной, ні да іншай. Гэта і ёсць грамадзянін свету? Слова "касмапаліт" мне падабаецца больш, хоць яно і было лаянкай у савецкі час.

Н: Як вы вызначаеце для сябе гэтае паняцце?

      А: чалавек свету - гэта своеасаблівая свабода, ты не скаваны паняццямі. Ведаеце, як кажуць, не прыязджай са сваім самаварам у госці. Калі я прыязджаю ў іншую краіну, з праектам або без, я не прыходжу са сваім статутам. Я гляджу, як жывуць людзі вакол і адаптуюся. У розных краінах розныя культуры і я спакойна да гэтага стаўлюся. Трэба быць крыху больш flexible.

Н: Ці можна быць "ненацыянальным" мастаком?

     А: Мне здаецца, так. Добра быць індывідуальным і прадстаўляць сваю нацыю, але не быць нацыянальным. Мастацтва - міжнародная мова. Трэба ўмець растлумачыць свае каштоўнасці так, каб гэта было зразумела па-за тваёй культурай. І гэта вельмі складана. Ёсць шмат мастакоў, якія робяць працы, цікавыя толькі ў іх асяроддзі, таму што асяроддзе ўсё ведае і разумее. Але важна растлумачыць гэта гледачу, які нічога не ведае пра цябе і тваю культуру.

Н: Глядач - любы чалавек ці той, хто ўжо мае нейкую базу?

     А: Мне здаецца, што любы чалавек. Нельга сказаць, што, вось, мы робім толькі для тых, хто разумее сучаснае мастацтва. Гэта вельмі абмежаваны падыход. Я не кажу пра нейкія канкрэтныя жанры, я кажу пра мастацтва ў цэлым. Многія музеі цяпер імкнуцца папулярызаваць мастацтва, а турысты адмыслова прыязджаюць у горад, каб схадзіць у музей. Мастацтва можа быць зразумела ўсім. Калі яно не зразумела нікому, то, хутчэй за ўсё, гэта недастаткова добра зробленая праца.

Н: А вам не здаецца, што мастацтва можа страціць нейкую частку сябе, калі стане занадта масавым?

      А: яно ніколі не стане масавым, каб убачыць мастацтва - трэба фізічна прыйсці ў музей. Гэта экстрашаг, які не заўсёды лёгка зрабіць. Пачытаць кнігу можна дома, паслухаць музыку - у машыне, а за мастацтвам трэба ісці ў нейкае памяшканне. Элітарнасць мастацтва - не заўсёды станоўчая характарыстыка.

Н: як не страціць пачуццё ўласнага "я" ў масе імёнаў і асераднёных характарыстык?

     А: я раскажу, як наогул прыйшла ідэя працаваць са статыстыкай. Я размаўляла з адной уплывовай у сферы мастацтва жанчынай з Расіі і яна праецыравала еўрапейскія каштоўнасці на мастацтва Афрыкі. І я падумала, што гэта вельмі пацешна - я нарадзілася ў Менску, жыву ў Нью-Ёрку і таксама ўвесь час кажу пра еўрапейскія каштоўнасці, культуру. А Еўропа такая маленькая. І мне стала цікава, а якія каштоўнасці ў сярэднестатыстычнага чалавека. Маё любімае - пра што людзі мараць і які сон самы папулярны. Самы папулярны сон аб тым, што чалавек падае або ў публічным месцы аголены. А марым мы ў асноўным у душы пра будучыню. Усе гэтыя пункты: 28 гадоў, клічуць Мухамед, прозвішча Лі, хрысціянін - праз коску гэта ўсё праўда, але калі яе прыбраць - такога чалавека не існуе.

Н: Вельмі часта вы працуеце ў суаўтарстве з Джэфам Блюміс. Што больш складана - працаваць у адзіночку ці ў суаўтарстве?

     А: Мы вельмі шмат гадоў працавалі разам і працавалася вельмі лёгка. У нас заўсёды былі канцэптуальныя праекты, гэта значыць, яны заснаваныя на ідэях. Але калі справа даходзіць да практыкі - мы любім рабіць розныя рэчы. Цяпер мы працуем асобна, у гэтым ёсць свая краса - не трэба нічога абмяркоўваць. Што хочаш, тое і рабі. Але калі мы паўтараем нашы старыя праекты, то працуем разам. Можа, мы і далей будзем працаваць разам. Цяпер проста перыяд такі.

Н: Што далей? Падзяліцеся творчымі планамі.

      А: Я паеду працаваць у студыі. Хачу зрабіць працу, трошкі звязаную з Беларуссю.

Н: Быць мастаком у Нью-Йорку - як гэта?

     А: Мне здаецца, быць мастаком выдатна ўсюды. Мастакам у Нью-Йорку не лягчэй і не складаней, чым мастакам ва ўсіх астатніх гарадах. Праца ідзе з самім сабой. Самавыяўленне ідзе знутры незалежна ад таго, дзе ты.

Н: Ці можа добры мастак быць невядомым?

      А: Вядома. Ёсць такое даследаванне, калі вы адкрыеце Артфорум дваццацігадовай даўнасці і паглядзіце на спіс папулярных тады мастакоў, наўрад ці там будуць знаёмыя імёны, зараз вы іх не ведаеце. Папулярнасць - гэта не тое, да чаго павінен імкнуцца мастак. І калі вы хочаце зарабіць грошай, таксама не варта займацца мастацтвам.

Н: Сучасны мастак павінен ствараць новае або пераасэнсаваць старое? Мастак сёння - хто гэта і якая яго мэта?

     А: Вынаходзіць ровар не трэба, але можна глядзець па-новаму на ўжо існуючыя рэчы. Патрэбен новы погляд, а не прадукт. Уся справа ў ідэях.

Мэта - самавыражэнне. Для мяне гэта больш працэс, тое, што адбываецца ў галаве - ідэя, погляд, аналітыка. А хто гэта - думаючы чалавек, напэўна. Гэта відавочна не звязана з уменнем маляваць.