"Свайго бацьку я лічу мастаком, а ў яго няма Инстаграма"

- Таша Кацуба пра сваю новую выставу, псеўданімы і адпрацоўку

14.03.2020

Аўтар артыкула: Анастасія Рунец

Пераклад: Юрый Хлапонiн

Фота: Валерыя Бурко

17 сакавіка ў Zal#2 адкрыецца выстава Ташы Кацубы пад назвай «HOME». Выстава стане першай з новага праекта новай культурнай ініцыятывы "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам: новыя імёны". З такой нагоды dadalog пагаварыў з мастачкай аб псеўданімах, крытыцы і тым, як гэта - паказваць свае асабістыя перажыванні ў сценах галерэі.

Настя: Ты вучылася ў БДПУ ім. Танка, хто ты за адукацыяй?

Таша: Я педагог-мастак. Мая спецыяльнасць называецца "Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ промыслы".

Н: І ты адпрацоўвала ў Слуцку. Раскажы пра гэта.

Т: Па заканчэнні мяне не ўзялі ў мінскі каледж, таму што я выглядаю дзіўна. Я вяла пары па чарчэнні і інжынернай графіцы, плюс гурток па малюнку і жывапісу. Мне вельмі падабалася. Першыя два месяцы было цяжка, але далей аказалася супер камфортна. Мяне даволі цёпла прынялі і выкладчыкі, і студэнты. Хоць студэнтамі мяне палохалі, мне ўжо кашмары сніліся. Было супер страшна весці сваю першую лекцыю, але студэнты былі зацікаўленыя і ім было прыкольна. Я працавала 3.5 гадзіны ў дзень, у астатні час займалася творчасцю, а на выходных прыязджала ў Менск.

 

Першы год усе спрабавалі знайсці мяне ў сацыяльных сетках, але не маглі з-за псеўданіма. А потым у мяне ўзяла інтэрв'ю слуцкая газета, і на мяне падпісаліся некаторыя студэнты і нават педагогі. Потым я перажывала з-за магчымай негатыўнай рэакцыі, але ўсё было добра.

Н: Чаму вырашыла не заставацца там?

Т: Я разумела, што мне хочацца росту, паспрабаваць сябе ў Менску. Праз некаторы час пасля таго, як я пераехала, у мяне былі думкі вярнуцца назад. Мне лягчэй было б жыць у невялікім горадзе, ездзіць часам у Менск, закупляцца матэрыяламі, бачыцца з людзьмі-і назад.

Н: А чым займаешся зараз?

Т: Рыхтуюся да выставы. Вось прама суткамі. Малюю, ужо хочацца ўсё дарабіць, потым з'ехаць адпачыць пару дзён і заняцца новым праектам.

Н: Раскажы пра Karma Crew. Як ты трапіла туды?

Т: У нас такое кам'юніці, вельмі класнае, я адчуваю сябе часткай сям'і. У мяне не было раней сяброў-мастакоў, якія не канкуруюць адзін з адным, а, наадварот, адзін адным натхняюцца.

 

Пазнаёмілася з Глебам, калі вучылася на пятым курсе. Ён мне напісаў, мы сустрэліся ў бары і ён прапанаваў стаць часткай каманды. Я падумала тады: "дзіўны чувак, ну добра". Калі ён адкрыў бар, я размалявала там кавалак сцяны, а потым праз пару месяцаў затусавалася ў бары Карма - і ўсё, да гэтага часу гэта маё любімае месца ў Менску.

Н: У цябе было тры псеўданіма. Для цябе гэта ўсё розныя людзі? Што наогул ўплывала на змену імя?

Т: Не, гэта ўсё адзін чалавек. Ташай мяне называюць з 9 класа. Спачатку было Hood. Я падумала, што гэта прыкольна і сімвалічна, тыпу маст - мастак, а потым падумала, што могуць быць розныя трактоўкі гэтага слова, вырашыла, што гэта трызненне і напісала Капюшон.

 

Маё сапраўднае прозвішча - Кацуба - мне раней вельмі не падабалася. У вёсцы, дзе я вырасла, яна была проста ва ўсіх і індывідуальнасць гублялася. Я не казала яе новым знаёмым, толькі блізкія сябры ведалі. Потым заўважыла, што пачала часам падпісваць працы сваім прозвішчам - І вось.

Н: Можна сёння быць мастаком і не весці Instagram?

Т: Безумоўна. Мастак - гэта не прафесія, гэта стан душы. Свайго бацькі я лічу мастаком, а ў яго няма Інстаграму. Залежыць ад таго, якія мэты ты пераследуеш.

Н: Як ставішся да крытыкі?

Т: Ніяк. Неканструктыўную крытыку ад незнаёмых людзей я наогул не ўспрымаю, але на словы ад блізкіх рэагую востра. Тое, што я выліваю на палатно - асабістыя перажыванні, жарты і каментары могуць мяне закрануць.

Н: Хто для цябе ідэальны глядач?

Т: Любы чалавек. Калі ён ужо прыйшоў і глядзіць - гэта класна.

Н: Мастацтва - для гледача або для мастака?

Т: Ёсць класная фраза, дакладна не памятаю, сэнс у тым, што мастак без гледача - ня мастак. Яно і для тых, і для тых. Усе мы ў нейкай меры і творцы, і гледачы.

Н: Для цябе ёсць розніца паміж творчасцю і мастацтвам?

Т: Думаю, яна ёсць. Ствараецца ўражанне, што мастацтва - гэта нешта больш узвышанае, а творчасць - нешта больш рамесніцкае. Але я вельмі люблю фразу "каханне і творчасць". І вельмі часта выкарыстоўваю слова "творчасць", калі кажу пра свае працы.

Н: Што такое мастацтва?

Т: Мастацтва - гэта ўсё. Любы прадмет або любое дзеянне.

Н: Твая выстава аб пошуках дома і тым, ці трэба ўвогуле гэта рабіць. Ты свой дом знайшла?

Т: Выстава складаецца з сямі аўтапартрэтаў, невялікага фільма і інсталяцый. Адзін аўтапартрэт-тое, як я выглядаю, і шэсць- унутраныя аўтапартрэты. Яны даволі супярэчлівыя. Мне было цікава працаваць над імі, кожны раз гэта быў глыбокі самааналіз. Я настройвалася на кожную працу, капалася ў сабе. І, думаю, мне пашанцавала, што я з дзяцінства ведала, што хачу быць мастаком, і мастацтва - мой дом. Але гэты дом - таксама супярэчлівае паняцце. У Слуцку я вельмі прывыкла да адзіноты і цяпер не ўяўляю, як гэта - упусціць кагосьці ў свой дом. Хоць хацелася б.

Н: Гэта даволі асабістая выстава. Як ты адчуваеш сябе, калі дзелішся гэтым усім?

Т: Жахліва. Я хацела 17-га з'ехаць, але трэба пайсці на адкрыццё. Там яшчэ ёсць фільм-інтэрв'ю хвілін на 8. Спадзяюся, кожны, хто яго паглядзіць, натхніцца, захоча нешта зрабіць: пайсці папрацаваць або прагуляцца. Хацелася б, каб ён натхняў.

Н: З якім мастаком або любым творцам з мінулага або сучаснасці ты б хацела пазнаёміцца?

Т: З Пікаса, ён напэўна быў пацешным чуваком, хоць яго творчасць мне не блізка. Яшчэ хацела б пазнаёміцца з Лінчам, але я яго настолькі моцна люблю, што баюся. Я б хацела гэтую стадыю, калі ты толькі знаёмішся і табе крыху няёмка, пераступіць і адразу сядзець і піць з ім каву, як сябры.

Н: Любімы твор мастацтва.

Т: Кніга "Дзённікі Сьюзен Зонтаг" і "Самотны горад" Алівіі Лэнг. Любімых рэжысёраў пяць, але самы любімы - Серхіа Кабальеро. У яго ёсць жорсткая кароткаметражка, ніколі яе не глядзіце, і два выдатных фільма.

Н: Дай параду Ташы з мінулага і задай пытанне Ташы з будучыні.

Т: Я б сказала: "Ты ўсё робіш правільна". Я ні аб чым не шкадую. Калі б я дала параду, магла б апынуцца не тут. Пытанне для будучай Ташы: калі ты вывучыш ангельскую? Колькі можна?