Адкрыццё выставы Рамана Камінскага - 4 пытаннi мастаку

03.04.2020

Аўтар артыкула: Даша Ахрамейка

Пераклад: Палiна Забела

Сёння ўвечары ў Галерэi DK адкрываецца выстава Рамана КамінскагаМы задалі яму некалькі пытанняў:

Даша: Якім словам або фразай ты мог бы апісаць выставу, якая алкрывалася?

     Рома: Мой шлях у мастацтве - гэта перш за ўсё працэс і гульня, а тое, што вы бачыце, ёсць вынік пройдзеных гульняў...

Д: Што ты як мастак збіраешся рабіць у бліжэйшы час? Каранцін, грошай няма, людзі нікуды не ходзяць ...

     Р: Я збіраюся зачыніцца на гарышчы ў майстэрні з вялікай колькасцю матэрыялу для арту, а таксама туалетнай паперай і грэчкай (смяецца) і займацца справай усяго свайго жыцця! Думаю яшчэ паўдзельнічаць у нейкіх міжнародных анлайн-выставах, а гэтак жа працягваць серыю відэа пра працэс стварэння сваіх работ.

Д: Як мастаку займацца мастацтвам і не памерці з голаду? У цябе атрымліваецца?

     Р: Так, атрымліваецца. У мяне даволі часта купляюць карціны, а таксама заказваюць рэпрадукцыі найбольш папулярных работ ... Гэтак жа я займаюся татуіроўкай, што таксама нядрэнна дапамагае мне існаваць у нашым свеце ... але ўсё гэта было да нядаўняга часу, што будзе зараз - не ведаю. Карціны за ежу, тату за палотны))) паглядзім)

Д: Сёння а 17:00 у вас будзе адкрыццё выставы ў выглядзе анлайн-трансляцыі. Што гэта такое?

     Р: Галерэя ДК прапанавала правесці адкрыццё ў такім фармаце - такім чынам мы падтрымліваем негалосны каранцін і клапоцімся пра здароўе людзей, спрабуючы падбудавацца пад новы рытм жыцця. Цяпер стагоддзе высокіх тэхналогій і кожны можа выпрабаваць эфект прысутнасці на выставе, не выходзячы з хаты. Усю рызыку мы бярэм на сябе. Усё дзеля мастацтва і людзей!