Краўдфандынг: 

Праект, каманда якога аднойчы зладзіла рэйв пад воданапорнай вежай, збірае грошы на постпродакшн фільма пра Ельні

16.12.2019

Аўтар артыкула: Анастасія Рунец

Фота прадастаўлены праектам KURS: RA

Стыкерпак, стратэгія прасоўвання і начны паход за дапамогу праекту

Улетку каманда KURS: RA разам з дыджэем Modd, прадстаўніком брытанскага лэйбла Anjunadeep, была ў Ельні. На ўсялякі выпадак нагадваем, што Ельня знаходзіцца на пятым месцы ў рэйтынгу самых вялікіх балотных комплексаў Еўропы і з'яўляецца вельмі важным з пункту гледжання экалогіі аб'ектам. Яна займае тэрыторыю ў 25301 гектар (проста паспрабуйце гэта ўявіць), на якой размешчаны 118 азёр. Акрамя таго, там жыве 130 відаў птушак, сярод якіх ёсць і вельмі рэдкія.

Дык вось, KURS: RA зняла пра ўсё гэта фільм, а Modd у гэты час лятаў над балотамі на паветраным шары і граў электронны сэт. Цяпер праект збірае грошы на постпрадакшн гэтага фільма, і мы бачым адразу некалькі прычын, чаму яго варта падтрымаць:

1

Па-першае, гэта прыгожа. Вы дакладна не раз фатаграфавалі закат над возерам, а ў Ельні 118 (!) азёр, і гэта выглядае проста пышна. Калі не верыце, паглядзіце на фатаграфіі ніжэй.

2

Па-другое, гэта цікава. У здымках фільма прымалі ўдзел арнітолаг, балотавед, трэвел-блогер і іншыя людзі, якім ёсць што расказаць вам.

3

Па-трэцяе, такога яшчэ не было. Ну вось калі апошні раз дыджэй брытанскага лэйбла лятаў на паветраным шары над беларускім балотам?

Прэзентацыя фільма і дыджэйскага сэта запланаваная на 13 лютага, а трапіць на яе можна ў тым ліку паўдзельнічаўшы ў краўд-кампаніі. Адзін з лотаў - запрашэнне на закрыты паказ, а яшчэ там ёсць стыкерпак, ёга, начны паход і вам нават могуць распрацаваць крэатыўную стратэгію прасоўвання.

KURS:RA - гэта музычны відэапраект, каманда якога з дапамогай музыкі прыцягвае ўвагу да экалогіі і сацыяльных праблем.

 

- Мы выбралі менавіта такі спосаб, таму што ў небе асабліва добра відаць прыгажосць балот, - распавядае URA: RA. - А яшчэ гэта добры інфанагода. Пагадзіцеся, даведацца, што за dj-set на балоце гучыць не так цікава, як dj set над балотам на паветраным шары. Наша задача - расказаць, хто і як абараняе балоты зараз, каб у людзей (або бізнесу) было разуменне, як гэта адбываецца, каму можна дапамагчы і чаму гэтым цікава займацца. Мы яшчэ нічога не выпусцілі, але ўжо прыцягнулі блогера і больш за 100 000 чалавек даведалася пра тое, што балоты - гэта прыгожа і ёсць неабходнасць іх абараняць.

За навінамі можна сачыць у Instagram-акаўнце праекта.