Книгi з Корпусам

5 кніг, каб лепш разумець сучаснае мастацтва

18.02.2020

Аўтар артыкула: Анастасія Рунец

Пераклад: Палiна Забела

Тэхнікі назіральніка. Бачанне і сучаснасць у ХІХ стагоддзі - Джонатан Крэры

Джонатан Крэры — прафесар гісторыі і тэорыі сучаснага мастацтва ў Калумбійскім універсітэце Нью-Ёрка, сузаснавальнік і рэдактар незалежнага выдавецкага дома Zone Books.

 

У сваёй кнізе ён асэнсоўвае гісторыю візуальнай культуры і сацыяльныя праблемы Новага часу. Ён аналізуе аптычныя прылады мінулага і іх эфекты і паказвае, якія наступствы пацягнула за сабой трансфармацыя прыроды візуальнасці.

Жыццяпісы мастакоў - Кэлвін Томкінс

Кэлвін Томкінс — мастацкі крытык, які шмат гадоў пісаў для The New Yorker. На працягу сваёй кар'еры ён асабіста меў зносіны са многімі прадстаўнікамі сучаснай культуры.

 

Кніга складаецца з дзесяці тэкстаў, асновай для якіх з'яўляюцца ўражанні ад сустрэч Томкінса са сваімі героямі, фрагменты іх гутарак, гістарычныя факты і гісторыі пра стварэнне прац.

Шляхі куратарства - Ханс Ульрых Обрыст

Ханс Ульрых Обрыст — куратар, мастацкі крытык і адзін з дырэктараў лонданскай галерэі Serpentine. У 2009 годзе часопіс ArtReview назваў Обрыста самым уплывовым чалавекам у свеце мастацтва.

 

Яго кніга — пра людзей і выставы, якія найбольш паўплывалі на яго рашэнне стаць куратарам. Адной з самых значных ён лічыць сустрэчу з Фішлі і Вайсам, памяці апошняга і прысвечана кніга.

Доля куратара. Канцэпцыя музея ад Вялікай французскай рэвалюцыі да нашых дзён - Карстэн Шуберт

Карстэн Шуберт — арт-дылер, выдавец і пісьменнік, які заснаваў сваю галерэю і выдавецтва.

 

У кнізе ён прасочвае эвалюцыю заходняга музея з часоў з'яўлення першых публічных мастацкіх сходаў і ўздымае тэму ўзаемадзеяння музея з культурнай, эканамічнай і палітычнай сферамі жыцця. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў — усім, каму цікавыя музеі

Радыус нуля. Анталогія арт-нулявым

Зборнік тэарэтычных і публіцыстычных тэкстаў, прысвечаных розным аспектам сучаснага беларускага мастацтва першага дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя. Арганізацыя галерэйных прастор, афіцыйны дыскурс сучаснага мастацтва і public art, актуалізацыя праблем «жаночага» ў мастацтве, творчасць беларускіх мастакоў за межамі нашай краіны, генезіс фатаграфічных супольнасцяў, аналіз асобных арт-праектаў — вось пра што гэта кніга.

 

Кніга прызначана для ўсіх, хто цікавіцца сучасным беларускім мастацтвам і культурнымі працэсамі ў нашай краіне.